Дзень роднай мовы

22.02.2023

21 лютага ў школе шырока адзначаўся Дзень роднай мовы. Вучні 9 - 11 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Дзень роднай мовы" - напісалі рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Таксама вучні 5 -7 класаў удзельнічалі ў абласным турніры па беларускай мове і літаратуры ў гонар загадчыка кафедры ВДУ імя П.М. Машэрава. Па класах была праведзена паэтычная хвілінкіа "Багата, родная ты мова...", інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню роднай мовы, гульня - падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?" 

А 16 лютага вучні 3-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Буслік- 2023".