Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа

17.05.2022

У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу ўсяго года ўрачыстыя мерапрыемствы па ўшанаванні славутых песняроў Беларусі праходзяць ва ўсіх  ўстановах  адукацыі і культуры.  Не стала выключэннем і наша школа.  Ушанаванню памяці класікаў беларускай літаратуры былі прысвечаны мерапрыемствы, удзел у якіх змаглі прыняць вучні усіх класаў. Для вучняў 6-11 класаў былі праведзены віктарыны “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”, вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў да твораў Я. Купалы і Я. Коласа “Па старонках любімых твораў” і  “наведалі” памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, падчас віртуальнага літаратурнага падарожжа.  Не менш цікава і пазнавальна  прайшлі і конкурсная праграма “У госці да Паўлінкі”,  і ўрок – даследванне “Пясняр зямлі беларускай”. А конкурс юных аўтараў “Слова Купалы да творчасці кліча” даў магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам раскрыць  свой літаратурны талент.