Апошні дзень Тыдня роднай мовы

18.02.2022

Апошні дзень Тыдня роднай мовы прайшоў вельмі насычана і ўрачыста: пагулялі, прынялі ўдзел у спаборніцтвах і турнірах, атрымалі віншаванні! У віктарыне “Скарбонка мудрасці” паўдзельнічаў, мабыць, кожны вучаць чацвёртага класа. Без выключэння!

Гульнёй – квэстам “Беларуская скарбонка” закончыўся Тыдзень роднай мовы для вучняў пятага класа. Пяцікласнікі аказаліся вельмі здатнымі і вынаходлівымі ўдзельнікамі “заблытанай” гульні і змаглі дайсці да фініша.

Вучні шостага класа прынялі ўдзел у турніры “Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктываў”. За званне лепшых дэтэктываў змагаліся дзве каманды: “Пернікі” і “Эрудыты”. Інтрыга трымалася да самага канца, але “Пернікам” усё ж такі пашанцавала вырвацца ўперад. Яны атрымалі ганаровае званне лепшых “Моўных дэтэктываў”!

А закрыццё Тыдня роднай мовы было адзначана вельмі прыемным  мерапрыемствам : віншаваннем удзельнікаў і прызёраў рэспубліканскага конкурса “Буслік – 2021”. Віншуем пераможцаў!  Дзякуем за актыўнасць!