Пад крыламі “БУСЛІКА”

17.02.2022

Сёння, 17 лютага, у межах Тыдня роднай мовы прайшло адно з самых адказных мерапрыемстваў – рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2022”. У конкурсе прынялі ўдзел 47 вучняў з 3 – 11 класаў. Конкурс – цудоўная магчымасць для вучняў паказаць сваё веданне роднай мовы і літаратуры. Чакаем пераможцаў!

Школьнікі, якія не прымалі ўдзел у конкурсе, таксама не засталіся без увагі: наведалі выставу “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, што арганізавана ў школьнай бібліятэцы і працуе на працягу ўсяго тыдня.  Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у  акцыі  “Далучы сваю далонь” і афармленні выставы малюнкаў да літаратурных твораў .

А вучні чацвёртага класа расказалі і нават паказалі самыя “сакавітыя” беларускія словы падчас правядзення мерапрыемства пад назвай “Смак беларускай мовы”. Малайчынкі!