Родная мова, цудоўная мова

16.02.2022

Чарговы этап Тыдня роднай мовы атрымаў назву “Дзень творчасці”, які прайшоў пад дэвізам “Дызайн па-беларуску”. Вучням 1-11 класаў было прапанавана  намаляваць сваё любімае беларускае слова,  ілюстрацыю да твораў беларускіх пісьменнікаў або скласці воблака слоў “МОВА”. Дзяўчаты і хлопцы так актыўна ўключыліся ў творчы працэс, што мы вырашылі адвесці яшчэ адзін дзень на гэта мерапрыемства. Жадаем натхнення!

А вось вучні 5 “А” класа паспелі не толькі памаляваць, але і паўдзельнічаць у турніры “Родная мова, цудоўная мова”. Пяцікласнікі выявіліся сапраўднымі эрудытамі: з лёгкасцю праходзілі ўсе станцыі, міналі моўныя “перашкоды”, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Сапраўдныя маленькія мовазнаўцы! Так трымаць!