Другі дзень Тыдня роднай мовы

15.02.2022

Другі дзень Тыдня роднай мовы стаў насычаным і для вучняў, і для настаўнікаў. У 4 “А” класе прайшла акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску”. На вучэбных занятках і перапынках сёння праводзіліся танцавальныя фізкультхвілінкі на беларускай мове. Вітаем прыхільнікаў актыўнага адпачынку!

Вельмі актыўнымі сёння былі і вучні шостага класа: для іх была праведзена інтэрактыўная гульня “Смачна па-беларуску”. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі сваё веданне традыцыйных беларускіх страў, складалі кулінарнае лато, знаёмілі  аднакласнікаў з рэцэптамі любімых страў. А таксама выказалі пажаданні, каб у меню школьнай сталоўкі часцей з’яўляліся традыцыйныя беларускія стравы. У лідары выйшлі дранікі!

А для вучняў старэйшых класаў стартавала акцыя “Мова родная – мова модная”, у рамках якой аб’яўлены конкурс эсэ і сачыненняў. Жадаем літаратурнага плёну!