Тыдзень па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” пачаўся

14.02.2022

 У межах  прадметнага тыдня па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для вучняў другога класа быў аб’яўлены Дзень вуснай народнай творчасці “Жывая крыніца”. Падчас мерапрыемства вучні дэманстравалі цудоўнае веданне роднай мовы: адгадвалі, перакладалі, гулялі, разгадвалі загадкі, узгадвалі беларускія народныя казкі.

А вучні чацвертага класа разам з настаўнікам вырашылі даць адпачынак рускай мове і правялі займальную гульню “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Мерапрыемства прайшло весела, актыўна і запамінальна.

Не менш цікавымі былі гульнёвыя хвілінкі “Гаворым па-беларуску”, якія былі праведзены з вучнямі пятых, шостых і сёмых класаў. Дзеці не толькі гулялі з тым, што прапанавалі  настаўнікі, але і прыдумвалі ўласныя гульні.