Размаўляй па-беларуску!

30.11.2021

А як вы лічыце, на што падобная літара «ў»? Менавіта на гэта пытанне давалі адказ вучні 1 «А» класа пад час сёмага дня дэкады малодшых класаў - Дня беларускай мовы. Дэвіз гэтага дня – "Размаўляй па-беларуску!"
Сення дзеці пачатковых класаў шмат гулялі. Гульня «Падарожжа ў маю беларускую мову» прайшла ў 1 «Б» класе. У гульнёвай форме размаўляў на роднай мове і 4 “Б” клас. Трэба адзначыць, што дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: гульнях, віктарыне “Таямніцы роднага слова”, конкурсе чытачоў «Вершы беларускіх паэтаў». Пад час гульні вучні 3 “А” класа не толькі пазнаёміліся з новымі словамі, але і змаглі адчуць сябе сапраўднымі перакладчыкамі. У 2 класе была праведзена літаратурная сустрэча «Моўны скарб роднага краю».
Дзень беларускай мовы прайшоў вельмі цікава. Вучні праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.